Хакеры ўзламалі сайт Брэсцкай абласной бібліятэкі
Адміністрацыя падазрае хуліганаў.
Гэта не першы выпадак хакерскай атакі на бібліятэчны сайт. “У нас няма чым пажывіцца — ні інфармацыі эксклюзіўнай, ні грошай. Напэўна, хуліганы, як і раней”, — кажуць у адміністрацыі бібліятэкі.
Цяпер справай займаецца міліцыя. На гэтым тыдні працу сайта плануюць аднавіць.