Хакеры ўзламалі сайт урада Іспаніі

Хакеры змаглі ўзламаць сайт іспанскага ўрада. Пры гэтым зламыснікі замянілі фатаграфію прэм'ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Сапатэра на малюнак Містэра Біна — вядомага персанажа брытанскага камедыйнага серыяла, паведамляе БЕЛТА. Фатаграфія Містэра Біна правісела на сайце пэўны час, пасля чаго кантроль над інтэрнэт-рэсурсам быў адноўлены.

Выхадка хакераў звязаная з тым, што, на думку мноства людзей, манеры і знешнасць іспанскага прэм'ера падобныя да Містэра Біна, якога ў серыяле грае брытанскі акцёр Роўэн Аткінсан.

На цяперашні час вядзецца пошук злачынцаў.