Хакей: “Дынама” прайграла стартавы матч чэмпіянату КХЛ

У стартавым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае “Дынама” 9 верасня прайграла клубу “Тарпеда” з расійскага Ніжняга Ноўгарада, паведамляе БелаПАН. Лік матчу “Дынама-Мінск” — “Тарпеда” — 1:3. Трэнер беларускай каманды Марэк Сікора па выніках сустрэчы адзначыў, што кепска прайграваць першы матч дома. Ён чакаў, што будзе лепей, бо зранку на раскатцы хакеісты каталіся хутка, такога не было. Трэнер паспрабуе разабрацца ў прычынах няўдачы.

Наступную сустрэчу мінскі клуб правядзе на сваёй пляцоўцы 11 верасня супраць яраслаўскага “Лакаматыву”.