Хакейная дыпламатыя

Калядны міжнародны турнір аматараў хакея лепей за любую дыпламатыю збліжае народы, умацоўвае сяброўскія сувязі паміж людзьмі розных дзяржаў. Пра гэта сёння на адкрыцці чарговага турніру заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

У ліку дзяржаваў, з якімі можна зблізіцца ў часе турніру, каманды Аўстрыі, Нямеччыны, Фінляндыі, Славаччыны, Швейцарыі, Украіны і Расіі. Хакейную дыпламатыю нашай краіны прадставіць каманда Прэзідэнта Беларусі.