Хакейная зборная Беларусі перамагла немцаў і сустрэнецца са швейцарцамі

Хакейная зборная Беларусі ў нядзелю ў Ванкуверы перамагла ў цяжкім матчы каманду Нямеччыны — 5:3 (1:1, 1:0, 3:2).
Шайбы ў матчы закідвалі:
0:1 — Дэніс Зайдэнберг (6-я хвіліна, у большасці)
1:1 — Аляксей Угараў (11)
2:1 — Аляксей Калюжны (29)
3:1 — Сяргей Касціцын (52)
3:2 — Джон Трып (52)
3:3 — Марцэль Гоц (53)
4:3 — Руслан Салей (55, у бол.)
5:3 — Аляксей Калюжны (59).

Адзначым, што па кідках па варотах беларусы прайгралі: 17 — 40.

23 лютага ў 1/8 фінала алімпійскага турніра беларусы сустрэнуцца са Швейцарыяй. Нагадаем. у перадалімпійскіх таварыскіх матчах беларусы спачатку выйгралі ў швейцарцаў у овертайме — 2:1, а пасля разгромна прайгралі — 2:6.