Хакейны клуб "Дынама" зацікавіўся капітанам зборнай Францыі

Мінскі хакейны клуб "Дынама" зацікавіўся капітанам зборнай Францыі Ларан Менье. 29-гадовы цэнтрфорвард у мінулым сезоне выступаў за швейцарскі "Сэрвэт" і зрабіў неблагое ўражанне на чэмпіянаце міру ў Квебеку. У 2004 і 2005 гадах хакеіст прызнаваўся найлепшым гульцом швейцарскай лігі.

"Прессбол"