Харвацкая мадэль Playboy падазраецца ў пяці забойствах
Сярод яе ахвяраў — экс-бойфрэнд дзяўчыны, які быў крымінальным аўтарытэтам.
Фотамадэль Playboy з Харватыі Слабаданку Тошыч падазраюць у сувязі са злачыннай групоўкай і ў некалькіх забойствах. 29-гадовая прыгажуня была затрыманая ў сваёй кватэры падчас аперацыі з кодавай назвай “Лялька”.
У бандзе, куды ўваходзіла Тошыч, было 32 чалавекі. Злачынцы здзейснілі сама меней шэсць нападаў на інкасатарскія машыны і аддзяленні банкаў і скралі каля 4,5 мільёна еўра. Групоўка дзейнічала да восені 2012 года, пасля чаго распалася з-за ўнутраных разладаў.
Слабаданка Тошыч мае баснійскае паходжанне, аднак летась яна перабралася ў Харватыю, каб замесці сляды злачынстваў. Яе падазраюць у пяці забойствах, прычым адной з ахвяраў мог стаць яе былы бойфрэнд — крымінальны аўтарытэт, паведамляе newsru.com