Харватыя гатовая спісаць пазыкі 60 тысячам грамадзян

Урад Харватыі даў прыкладна 60 тысячам малазабяспечаных грамадзян краіны магчымасць ануляваць сваю запазычанасць перад крэдыторамі. Схема атрымала назву "Новы старт". Як перадае ВВС, яна разлічаная на тых, хто завінаваціўся да 5 тысяч долараў і чые банкаўскія рахункі былі замарожаныя з-за даўгоў.

Выплату пазык возьмуць на сябе прыватныя кампаніі і грамадскія арганізацыі.

Некаторыя назіральнікі называюць гэтыя меры папулісцкім прыёмам, прымеркаваным да прызначаных на гэты год усеагульных выбараў.

Але амбасадар Харватыі ў Лондане назваў гэты крок неабходным, бо большасць грамадзян, чые даўгі будуць спісаныя, апынуліся ў складаным фінансавым становішчы не са сваёй віны.

Фота — ascience.org