Харысан Форд сыграе ў камедыі Дж. Дж. Абрамса

У найбліжэйшыя планы Харысана Форда ўваходзіць праца ў камедыі, якая выходзіць у 2009 годзе і стварэннем якой займаецца аўтар "Зорнага шляху" Дж. Дж. Абрамс. Пра гэта сам акцёр паведаміў у інтэрв'ю MTV. Ён не ўдакладніў назву камедыі, аднак журналісты тэлеканала самастойна высветлілі, што гаворка ідзе пра фільм "Morning Glory", сцэнар да якога напісаны Алінай Брош Макена, якая прыдумала сюжэт карціны "Д'ябал носіць Prada".

Гаворка ў фільме пойдзе пра амбіцыйную жанчыну-прадзюсара, якая наймае вядомага вядучага для выратавання рэйтынгу тэлеканала. Мяркуецца, што Форд выканае ролю знакамітасці, а галоўная жаночая партыя дастанецца Рыз Уізерспун.

Форд таксама не выключыў магчымасці вяртання да вобразу агента ЦРУ Джэка Раяна. "Калі, вядома, гледачам будзе цікава ўбачыць працяг яго гісторыі", - рэзюмаваў акцёр.

Нагадаем, што ў 2008 годзе на экраны выйшла чацвёртая серыя "Індыяны Джонса", якая стала адным з самых касавых фільмаў года.

Фота: www.interkino.ru