Хэнлан аддае перавагу еўрапейскаму клубу, а не зборнай Беларусі
Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глэн Хэнлан, якога звольнілі з клуба НХЛ “Вашынгтон Кэпіталз”, пакуль не вызначыўся, дзе працягне сваю кар’еру. Для канчатковага рашэння ён папрасіў яшчэ 10 дзён. Нагадаем, пасля адстаўкі Хэнлана ў НХЛ, Беларусь прапанавала трэнеру больш шчыльнае супрацоўніцтва з нашай зборнай. Хэнлан дагэтуль з’яўляецца кансультантам нашай каманды. Апроч беларускага запрашэння амерыканскі спецыяліст атрымаў некалькі прапаноў.
Аднак сам Хэнлан чакае запрашэння з Еўропы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў генеральны менеджэр зборных ФХБ Святаслаў Кісялёў.
“Яму і зборная Латвіі прапаноўвала, і тальяцінская “Лада”, і маскоўскі “Спартак”. Ён не казаў, што катэгарычна адмовіўся ад гэтых прапаноў. Але скажам так, ён цяпер чакае прапановы з Еўропы, то бок ён хацеў бы атрымаць якое-небудзь запрашэнне ад еўрапейскіх каманд: магчыма, Чэхіі, Аўстрыі ці Нямеччыны. Дакладна, не ведаю, бо падрабязна ён не распавядаў, але гаварыў пра Еўропу”.
Па словах Кісялёва, нягледзячы ні на што Хэнлан працягне супрацоўніцтва з нашай зборнай у якасці кансультанта.