“Хімік-СКА” і “Юнацтва” сустрэнуцца 14 лютага, каб прабіць адзін буліт
Учора ў Мінску прайшло пасяджэнне Федэрацыі хакея Беларусі, на якім быў вынесены вердыкт адносна інцыдэнту, які здарыўся ў Наваполацку 31 студзеня падчас матчу “Хімік-СКА” — “Юнацтва”.
Тады асноўны і дадатковы час завяршыўся ўнічыю (0:0). Серыя з трох пасляматчавых булітаў таксама не выявіла пераможцу (1:1). Далей, згодна з рэгламентам, кідкі павінны былі здзяйсняцца да першага промаху адной з каманд.
Першы кідок выконваў форвард "Юнацтва" Сяргей Шыткоўскі, які не здолеў забіць. Пасля гэтага капітан мінскай каманды звярнуў увагу рэферы на тое, што першымі павінны былі выконваць буліт гаспадары, паколькі серыю з трох кідкоў пачыналі госці.
У выніку хакеіст наваполацкай каманды прамахнуўся, а мінчук Канстанцін Захараў гол забіў, пасля чаго “Юнацтва” пакінула лёд. На пасяджэнні ФХРБ высветлілася, што ў рэгламенце абавязковая змена чарговасці выканання штрафных кідкоў не прапісаная. Таму суддзя не меў права адмяняць кідок Шыткоўскага.
У выніку было вырашана, што гульня будзе завершаная 14 лютага падчас чарговай каляндарнай сустрэчы "Юнацтва" і "Хімікам" у Мінску. Навапалачанам будзе прадстаўлена права выканаць адзін буліт. Калі гол будзе забіты, серыя штрафных кідкоў працягнецца, а ў адваротным выпадку "Юнацтву" будзе залічана перамога.
“Прэсбол”