"Хімікаў" у Баранавічах адвялі галасаваць датэрмінова
Першыя два дні датэрміновага галасавання за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Баранавічах і на Ганцаўшчыне паказваюць, што выбарцы не надта актыўна ідуць на ўчасткі, каб аддаць свой голас за абранніка. На некаторых прадпрыемствах, каб актывізаваць працэс датэрміновага галасавання, ідуць на розныя хітрыкі. На авіязаводзе, напрыклад, рабтонікаў аднаго са структурных падраздзяленняў адпусцілі з працы на тры гадзіны раней — каб прагаласавалі. У спецкамендатуры ў Баранавічах зрабілі яшчэ прасцей: выставілі ўсіх "хімікаў" (каля 200 чалавек) у калону і адвялі на выбарчы ўчастак.
У Ганцавічах у адным з участкаў, які месціцца ў гарадскім Доме культуры, з 1549 выбарцаў у першы дзень аддалі голас толькі 5 чалавек. Па словах назіральнікаў, ніхто людзей не ўціскаў і не прыспешваў. Затое ў вёсцы Малыя Круговічы сябра камісіі Рыгор Хадасок адмовіў ва ўсялякай інфармацыі нават журналістам. "Вы павінны прайсці акрэдытацыю, — сказаў ён. — А так вы для мяне ніхто". Між тым, ніякай акрэдытацыі для гэтага не патрэбна.