Хіт Лэджэр прасіў сябра пабудзіць яго ў дзень смерці
Акцёр Хіт Лэджэр перад смерцю прасіў сябра пабудзіць яго наступнай раніцай, каб яны змаглі сустрэцца, піша The Sun. Рэжысёр Шэкхар Капур быў апошнім, з кім размаўляў Лэджэр, якога знайшлі 22 студзеня мёртвым у сваёй нью-ёркскай кватэры.
Раней паведамлялася, што паліцыя Нью-Ёрка разглядае дзве версіі: самазабойства Лэджэра альбо перадазіроўка лекавымі прэпаратамі, знойдзенымі на тумбачцы побач з ложкам.
Па звестках некаторых СМІ, акцёр пакутаваў ад дэпрэсіі, выкліканай разводам з былой жонкай. Прычынай разводу нібыта стала захапленне Лэджэра наркотыкамі.
Паліцыя знайшла ў кватэры Лэджэра шэсць найменняў лекаў, якія адпускаюцца па рэцэптах. Следчыя таксама выявілі згорнутую ў трубачку 20-доларавую купюру, аднак слядоў наркотыкаў на ёй не было выяўлена. Пры гэтым пасля ўскрыцця цела акцёра судмедэксперты не змаглі вызначыць прычыну смерці Лэджэра.
Фота: www.photo.thestars.ru