ХК "Дынама" (Мінск) мяняе лагатып

26 траўня сталічны хакейны клуб "Дынама" збіраецца памяняць лагатып. У клубе плануюць вярнуцца да старой літары "Д" у ромбе і адмовіцца ад зубра. Адначасова, паводле інфармацыі "Беларускага партызана", будзе запушчаны конкурс на лепшы лагатып. Калі хтосьці з аўтараў створыць нешта непаўторнае, яго варыянт можа быць прыняты на ўзбраенне клубам.

Акрамя таго, паведамляецца, што з наступнага сезону за "Дынама" будзе гуляць чэшскі нападнік Марэк Квапіл з "Вітковіцэ". А вось Кірыла Кальцова з "Салавата", Аляксея Калюжнага з маскоўскага "Дынама", Сяргея Касціцына з "Манрэаля" і Олі Ёкінена з "Рэйнджэрс" у камандзе не будзе. Усе яны ўжо вядуць перамовы з іншымі клубамі - як КХЛ, так і НХЛ.