Хлебапёкі Віцебшчыны падманулі "Белаграпрамбанк" на 2 мільярды

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю пачаў крымінальныя справы на кіраўнікоў ААТ "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў" і ААТ "Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў". Як адзначае "Ежедневник", пачатае расследаванне – гэты толькі пачатак вялікай кампаніі. Кіраўнікоў і галоўных бухгалтараў прадпрыемстваў падазраюць у выманьванні крэдытаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры. Ім пагражае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Па звестках міліцыянтаў, падазроныя ў снежні 2008 года дзеля атрымання крэдытаў падалі ў цэнтр банкаўскіх паслуг ААТ "Белаграпрамбанк" падробленыя дакументы, незаконна атрымаўшы па 2,1 млрд рублёў.