Хлебаробам з Чачэрскага раёна дапамагае працаваць агітцягнік

У Чачэрскам раёне Гомельскай вобласці Беларусі для падтрымкі ўдзельнікаў уборачнай кампаніі арганізаваная праца агітацыйнага цягніка, паведамляе агенцтва "БелТА". Як распавяла загадчыца аддзела ідэалагічнай працы Чачэрскага райвыканкама Ганна Малалетнікава, калі раней механізатараў і камбайнёраў у бітве за ўраджай падтрымлівалі агітацыйныя брыгады, дык зараз у складзе агітцягніка - прадстаўнікі раённага кіраўніцтва і ідэалагічнага аддзела райвыканкама, працаўнікі культуры, медыкі, журналісты мясцовых СМІ, а таксама аўтакрама.

Асноўная місія ўдзельнікаў акцыі - падтрымаць маральна, паклапаціцца пра стан здароўя, выказаць словы падзякі за працу і выканаць музычны нумар, каб узняць дух хлебаробаў, дадала Малалетнікава. У мэтах маральнай падтрымкі хлебаробам будуць уручацца падзякі ад кіраўніцтва раёна і гаспадаркі.

Сустрэчы з механізатарамі і камбайнёрамі запланаваныя ў кожнай з 11 гаспадарак раёна.