Хлопцу з Оршы падклалі муляж выбухоўкі
Здарэнне адбылося 8 студзеня. Жыхарка Оршы заўважыла, што пад машынай яе суседа ляжыць нейкі падазроны пакет. Жанчына падняла шум. Выклікалі выратавальнікаў, сапёраў, міліцыю. Як высветлілася, пад аўтамабілем і сапраўды было выбуховае прыстасаванне, але не сапраўднае. Нехта сабраў муляж самаробнай бомбы з усяго, што трапіла пад рукі. Пластылін, плата з мікрасхемай, чорная скрынка, батарэйкі, балончык для запраўкі запальнічак ды іншыя дэталі невядомы размясціў такім чынам, што складалася ўражанне выбуховага прыстасавання.
Праваахоўныя органы шукаюць жартаўніка. Аўтамабіль, пад якім знайшлі “бомбу”, належыць 23-гадоваму непрацуючаму.
Праваахоўныя органы шукаюць жартаўніка. Аўтамабіль, пад якім знайшлі “бомбу”, належыць 23-гадоваму непрацуючаму.