Хлопцы абарваліся з пажарнай лесвіцы ў школе, адзін загінуў
Здарэнне адбылося ў аграгарадку Бабынічы ў Аршанскім раёне яшчэ 12 траўня, але пра яго стала вядома толькі цяпер.
Як паведамляе партал tut.by, трое маладых людзей чамусьці залезлі на дах школы. Калі ж вырашылі злезці адтуль, пажарная лесвіца абарвалася.
Яна ўпала на студэнта, 1993 года нараджэння, які злез першым. Траўма аказалася смяротная. Другі хлопец знаходзіцца ў рэанімацыі. Следчы камітэт праводзіць праверку.
Фота — ctv.by