Хлопец зварваў машыну ў гаражы і атрымаў апёкі (фота)
Ён парушыў тэхніку бяспекі.
26-гадовы хлопец з Ваўкавыску трапіў у лякарню з апёкамі твару, вачэй і рук пасля неасцярожнага карыстання зварачным апаратам. Гэта здарылася ўвечары 19 сакавіка.
Малады чалавек працаваў у гаражы — зварваў машыну. Для абястлушчвання дэталяў ён выкарыстоўваў растваральнік. Пары запальнай вадкасці раптам палыхнулі і апяклі зваршчыку твар, паведамляе прэс-служба МНС.
Часткова пашкоджанае і памяшканне гаража.
