Хофман і Хопкінс спяюць песню імёнаў
Двухразовы ўладальнік "Оскара" Дасцін Хофман і Энтані Хопкінс, які таксама мае ўзнагароду Кінаакадэміі, здымуцца ў фільме паводле рамана Нормана Лебрэхта "Песня імёнаў", паведамляе выданне The Hollywood Reporter. За гэты раман Лебрэхт атрымаў прэстыжную Уітбрэдаўскую прэмію. Сюжэт
кнігі будуецца вакол хлопчыка-ўцекача з Польшчы, які жыве ў прыёмнай
сям'і ў Вялікабрытаніі. Хлопчык з'яўляецца геніяльным скрыпачом, але
аднойчы напярэдадні важнага выступу ён знікае. Яго зводны брат праз 40
гадоў пасля гэтай падзеі спрабуе высветліць, што ж адбылося.
Рэжысёрам стужкі выступіць Вадзім Перэльман, які быў намінаваны на тры прэміі "Оскар". Сцэнарыстам карціны выступіць Джэфры Кейн, які напісаў сцэнар да "Адданага садоўніка" і атрымаў за гэты сцэнар намінацыю на "Оскар". Музыку да фільма напіша ўладальнік двух "Оскараў" Джэймс Хорнэр.
Акрамя гэтага, стала вядома, што хуткім часам Дасцін Хофман знімецца ў іншай экранізацыі. У гэты раз гаворка ідзе пра раман Ірвіна Шоў "Начны парцье". Бюджэт карціны складзе каля 30-40 мільёнаў долараў.
На фота Энтані Хопкінс: scifinow.co.uk