Хроніка канфлікту. Дзень другі
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, з чаго ж робяць малако на беларускіх прадпрыемствах
***
Беларусь і Расія могуць у аўторак падпісаць пагадненне па пастаўках малака
Пратакол з пералікам дакументаў, неабходных для аднаўлення паставак беларускага малака ў Расію, можа быць падпісаны ў аўторак па выніках беларуска-расійскіх кансультацый. Таксама будзе ўзгоднены пералік лабараторый, якія будуць выдаваць неабходныя даведкі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Савельеў.
У панядзелак на перамовах з кіраўніцтвам Расспажыўнагляду быў вызначаны пералік дакументаў, які неабходны для доступу беларускіх малакапрадуктаў на расійскі рынак.
У склад беларускай працоўнай групы, якая прыбыла ў Маскву для правядзення перамоваў, увайшлі прадстаўнікі Мінсяльгасхарчу, Дзяржстандарту, санэпідслужбы Беларусі і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.
Ці ёсць парашок у беларускім малацэ?
Расія дазволіла экспарт малака толькі тым беларускім прадпрыемствам, у якіх зацікаўленая. Астатнія па-ранейшаму, нібыта, змешваюць малако з раслінным тлушчам і парашком.
Эксперт: Пасля выхаду з АДКБ Беларусь можа наладзіць дыялог з NATO
Такое меркаванне выказаў прэзідэнт расійскага Інстытута нацыянальнай стратэгіі Міхаіл Рэмізаў у інтэрнэт-газеце LentaCom.ru.
На думку эксперта, Аляксандр Лукашэнка хоць і з'яўляецца хітрым, прагматычным палітыкам, але адначасова ён вельмі адчувальны да рыторыкі. Рэмізаў прапанаваў наладзіць з кіраўніком Беларусі "рытарычны бартэр" — гаварыць удумліва і паважліва.
Таксама кіраўнік Інстытута нацыянальнай стратэгіі адзначыў, што цяпер Расія і Беларусь вызначаюць рэальную вагу саюзніка. Расія "малочнай вайной" прадэманстравала, што беларуская харчовая прамысловасць крытычна залежыць ад расійскага рынку. Беларусь, праігнараваўшы АДКБ, паказала, што расійская стратэгія ўплыву ў СНД крытычна залежыць ад беларускай лаяльнасці. "Далей паўстае пытанне, ці гатовая Расія сваю сістэму рэгіянальнага ўплыву, якую яна неяк выбудоўвала на працягу 15 гадоў, прынесці ў ахвяру вось гэтай гульні з Лукашэнкам для таго, каб дамагчыся ад яго патрэбных паводзін і патрэбных адносін, або не гатовая", — канстатуе Рэмізаў.
Эксперт лічыць, што ў Лукашэнкі ёсць стаўка значна больш сур'ёзная – пытанне яго рэальнага ўдзелу ў вайсковым супрацоўніцтве з Расіяй. Гэта пытанне пра стварэнне групоўкі расійскіх войскаў на заходнім напрамку, што будзе каштаваць вельмі дорага. На думку палітолага, пасля таго, як Беларусь выйдзе з вайсковага рэжыму саюзніцтва з Расіяй, наступны крок будзе накіраваны на ўсталяванне дыялогу з NATO.
Пункты кантролю на мяжы з Расіяй могуць з’явіцца цягам некалькіх дзён
Але колькі дакладна часу спатрэбіцца на адкрыццё пунктаў памежнага і мытнага кантролю, лічыцца дзяржаўнай таямніцай
У бліжэйшыя месяцы беларускае малако не трапіць на еўрапейскі рынак
Еўрасаюз яшчэ не даў канчатковага заключэння, але ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання яго чакаюць з аптымізмам
Па звестках з Міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання краін ЕС, атрымаць дазвол на экспарт малака ў Еўрасаюз не так проста.
Па-першае, краіна павінна выконваць усе ветэрынарныя патрабаванні. Па-другое, малочныя заводы, якія збіраюцца экспартаваць сваю прадукцыю, таксама павінны атрымаць еўрапейскі сертыфікат.
Грызлоў: Беларусь павінна вызначыцца, ці хоча яна сябраваць з Расіяй
Кіраўніцтва Беларусі павінна вызначыцца, ці лічыць яно важным і карысным выбудоўваць стратэгічныя адносіны з Расіяй. Пра гэта заявіў 15 чэрвеня спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў.
Як паведамляе БелаПАН, каментар расийскага палітыка быў выкліканы адмовай Беларусі ўдзельнічаць у паседжаннях АДКБ у Маскве 14 чэрвеня. Грызлоў адзначыў, што гэта ўжо не першы дэмарш Беларусі.
Нагадаем, што па выніках паседжання ў Маскве 14 чэрвеня быў падпісаны шэраг дакументаў, у тым ліку і дамова пра агульную вайсковую групоўку — Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ.
Мінск і Масква не адмаўляюцца ад правядзення сумеснага вучэння "Захад-2009"
Беларусь і Расія не маюць намераў змяняць планы правядзення сумеснага вайсковага вучэння "Захад-2009". Як нагадвае "Інтэрфакс", яно запланаванае на восень 2009 года.
Начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык заявіў, што падрыхтоўка да аператыўна-стратэгічнага вучэння ідзе ў планавым парадку, у адпаведнасці з раней прынятымі рашэннямі.
Нагадаем, што ў вучэнні "Захад-2009" запланаваны ўдзел прыкладна 13,5 тыс. вайскоўцаў: каля 5,5 тыс. — расійскіх, 8 тыс. — беларускіх.
Забарона зачапіла і расійскае малако, выпушчанае па ліцэнзіі ў Беларусі
Разам з уласна беларускімі малочнымі таварамі пад забарону трапіў і шэраг прадуктаў расійскіх кампаній. Пра гэта паведамляе сайт "Мой район".
У лік забароненых увайшлі "Домик в деревне", "Лианозовское", "М" і "Сыроварни Орлова". Хаця яны і належаць расійскай кампаніі "Вім-Біль-Дан", але выпускаюцца па ліцэнзіі беларускімі фірмамі.
Пуцін заклікаў расійскіх чыноўнікаў акуратна выказвацца на адрас Беларусі
Прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін заклікаў расійскіх чыноўнікаў быць карэктнымі ў сваіх выказваннях на адрас Беларусі. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".
На паседжанні прэзідыўма расійскага ўрада віцэ-прэм'ер Сяргей Сабянін заявіў, што беларускі бок залішне палітызуе пытанне паставак малака ў Расію ды робіць некарэктныя заявы, што ўскладняе перамовы.
У адказ Пуцін зазначыў, што крыўдаваць не трэба, а варта самім быць больш акуратнымі ў выказваннях. "Нават калі мы лічым, што мы маем рацыю, то трэба ведаць, што мы кажам і дзе мы кажам, і выяўляць стрыманасць", — падкрэсліў ён.
Беларусь павялічыць экспарт малочнай прадукцыі ў Азербайджан?
Азербайджан можа павялічыць імпарт малочнай прадукцыі з Беларусі. І хаця гэта прывядзе да скарачэння мясцовай вытворчасці, азербайджанскія спажыўцы ад гэтага выйграюць.
Пра гэта 1news.az заявіў доктар эканамічных навук прафесар Заід Мамедаў. Па словах эксперта, беларускія малочныя прадукты вельмі якасныя і яны змогуць выцесніць з рынку расійскія, турэцкія ды іранскія прадукты. Таксама, на думку Мамедава, гэта стымулюе мясцовых вытворцаў да выпуску больш якаснай прадукцыі.
У сваю чаргу старшыня Саюза свабодных спажыўцоў Азербайджана Эюб Гусейнаў таксама не супраць, каб беларуская малочная прадукцыя была шырока прадстаўленая на мясцовым рынку. Аднак, зазначае ён, урад павінен паставіць умову перад беларусамі, каб яны экспартавалі ў Азербайджан прадукцыю, вырабленую з натуральнага малака, а не малочных парашкоў.
Беларусь можа адмовіцца увозіць сухое малако ў Расію на паўгода
Беларусь гатовая адмовіцца ад увозу сухога малака ў Расію ў другім і трэцім квартале. Пра гэта, па звестках "Інтэрфакса", паведаміла на паседжанні ўрада міністр сельскай гаспадаркі Алена Скрыннік.
Таксама яна заявіла, што з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі падпісаны агульны баланс. У ім паніжаныя аб'ёмы ўвазнога сухога малака.
МЗС: Расія цвёрда настроеная далей пашыраць узаемадзеянне з Беларуссю
Расійскі бок пацвярджае цвёрды настрой на далейшае пашырэнне ўзаемадзеяння з Беларуссю ва ўсіх сферах двухбаковага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў дзвюх братэрскіх краін. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве МЗС Расіі, перадае БЕЛТА.
"Наша прынцыповая пазіцыя складаецца ў тым, што пытанні паставак малочнай прадукцыі павінны вырашацца па лініі адпаведных ведамстваў дзвюх краін у канструктыўным і дзелавым ключы", — гаворыцца ў заяве МЗС Расеі.
"Бачым у Беларусі надзейнага партнёра і саюзніка", — падкрэслівае расійскае замежнапалітычнае ведамства.
Беларусь дзівіцца расійскім аргументам пры адмове ад беларускага малака
Няўзгодненасць розных аргументаў расійскіх уладаў пры матывацыі адмовы ад беларускага малака выклікае здзіўленне. Пра гэта ў інтэрвію БЕЛТА заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Лявоненка.
Па яе словах, галоўны санітарны лекар Расіі кажа, што з якасцю ўсё ў парадку і справа толькі ва ўпакоўцы, другія сцвярджаюць, што наша прадукцыя неналежнай якасці. Вышэйшае палітычнае кіраўніцтва заяўляе пра дэмпінгавую палітыку з боку Беларусі. На думку Лявоненкі, такія паводзіны сведчаць, што справа не ў малацэ, а ў палітыцы.
Неабходна ўлічваць, што паміж Беларуссю і Расеяй складзена міждзяржаўная дамова аб пастаўках малочнай прадукцыі, дадала Валянціна Лявоненка. У гэтым выпадку яе парушае Расія, заяўляе дэпутат, бо на дзеянне такой дамовы не павінны распаўсюджвацца патрабаванні ўнутранага распарадку, якія дастасоўваюцца да айчыннага тавара. Міжнародныя дамовы каштуюць вышэй, чым нарматывы, якія рэалізуюцца ўнутры краін, падкрэсліла Лявоненка.
"Газпром" маўчыць наконт магчымага канфлікту з Беларуссю з-за газу
У "Газпроме" не каментуюць сітуацыю наконт магчымых фінансавых прэтэнзій да Беларусі з-за аплаты расійскага газу. Як паведамляе БелаПАН, у прэс-службе кампаніі пакуль устрымліваюцца ад якіх-небудзь заяваў з гэтай нагоды.
Нагадаем, што пра наяўнасць фінансавых прэтэнзій да беларускага боку паведаміла маскоўскае выданне "КоммерсантЪ" са спасылкай на крыніцу ў "Газпроме".
Як лічыць расійская газета, неўзабаве Масква можа пачаць новую атаку на Мінск — гэтым разам газавую.
Мінсяльгасхарч: "Малочны" канфлікт закончыцца на працягу тыдня
Праблема з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі вырашыцца на працягу тыдня. Такое меркаванне выказаў памочнік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Казімір Раманоўскі.
На працягу двух дзён Беларусь возьме усе ўзоры, пасля чаго яны будуць адпраўленыя ў лабараторыі Расспажыўнагляду, інфармуе БЕЛТА.
Пасля таго як у Расіі быў уведзены тэхнічны рэгламент на малако, пачалася перарэгістрацыя. І частка беларускай прадукцыі праходзіла тэсты ў лабараторыі Расспажыўнагляду, а частка — у лабараторыях іншых ведамстваў, вынікі якіх сёння не прызнаюцца.
Дарэчы, за год у Расію экспартуецца на $1 млрд беларускіх малочных прадуктаў.
За "малочнай" Расія пачне "газавую вайну" супраць Беларусі
Следам за "малочнай" неўзабаве Расія можа пачаць "газавую вайну" з Беларуссю. Пра гэта паведамляе расійская газета "КоммерсантЪ".
Яшчэ ў канцы траўня дарадца расійскай амбасады ў Беларусі па эканамічных пытаннях Андрэй Кузняцоў заявіў, што наша краіна не цалкам плаціць за расійскі газ. Па словах дыпламата, кошт на газ у першым квартале мусіў складаць $210 за тысячу кубаметраў, аднак аплата ідзе ў межах $150.
Напрыканцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка і Дзмітры Мядзведзеў падчас перамоваў у Завідаве дамовіліся, што Беларусь будзе аплачваць расійскі газ па сярэднегадавым кошце каля $150 за тысячу кубаметраў. Прычым канчатковы разлік быў перанесены на канец года.
Аднак гэтая дамоўленасць засталася вуснай, адзначае "КоммерсантЪ": ніякага юрыдычнага афармлення бакі не абвяшчалі. Афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў заявіў, што ніякія дадатковыя змены ў кантракт з Беларуссю сёлета не ўносіліся. Гэтую акалічнасць Масква можа выкарыстаць як прыладу дадатковага ціску на Мінск, патрабуючы выконваць умовы кантракту 2006 года і аплочваць пастаўкі газу паквартальна.
Як паведаміў расійскай газеце супрацоўнік "Газпрому", манаполія ўжо мае фінансавыя прэтэнзіі да Беларусі ў рамках дзейснага кантракту. Суму прэтэнзій у кампаніі не называюць.
Кіраўнік Малочнага саюза Расіі: Беларусь пастаўляе фальсіфікат
Выканаўчы дырэктар Малочнага саюза Расіі Ўладзімір Лабінаў звінаваціў беларускіх вытворцаў у пастаўках фальсіфікату.
У інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" ён заявіў, што беларускія вытворцы замяняюць малочны тлушч тлушчамі немалочнага паходжання, галоўнай чынам тлушчамі трапічных раслін. Па словах Лабінава, гэты фальсіфікат трапляе на расійскі рынак і дае магчымасць адкрыта дэмпінгаваць на расійскім рынку.
Як паведамляе БелаПАН, 15 чэрвеня Беларусь і Расія працягнуць перамовы наконт паставак беларускай малочнай прадукцыі на расійскі рынак, якія былі практычна спыненыя ў першай дэкадзе месяца.
Фота — Радыё Свабода