Хроніка канфлікту. Дзень трэці
Беларуская дэлегацыя адкліканая з Масквы з "малочных" перамоваў

Расспажыўнагляд не хоча вырашыць праблему, звязаную з аднаўленнем паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расію. Такую заяву зрабіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны Міхаіл Савельеў.
Паводле яго словаў, падчас вырашэння адной праблемы ўзнікае новая і расіяне робяць усё, каб "беларуская прадукцыя не пайшла на расійскі рынак". Савельеў нагадаў, што беларуская дэлегацыя двойчы ездзіла ў Маскву на перамовы з Расспажыўнаглядам.
У першы раз беларусам давялося чакаць тры дні сустрэчы з кіраўніком расійскай структуры Генадзем Анішчанкам. У другі раз, нібыта, амаль дасягнулі дамоўленасцяў, але раптоўна расійскі бок заявіў, што беларуская дэлегацыя нелегітымная і ад кантактаў з ёй адмовіўся, паведамляе БЕЛТА.
***
Маскоўскія ўлады не ў прэтэнзіі на якасць беларускай малочнай прадукцыі
Беларускія вытворцы пастаўляюць у Маскву якасную прадукцыю, але абавязаныя прывесці сваю дакументацыю ў адпаведнасць з расійскімі нормамі. Пра гэта заявіў у аўторак "Інтэрфаксу" кіраўнік дэпартамента харчовых рэсурсаў Масквы Аляксандр Бабурын.
"Быць на нашай тэрыторыі і гуляць па сваіх правілах — гэта няправільна", — сказаў маскоўскі чыноўнік.
Ён таксама адзначыў, што звесткі пра тое, быццам беларускія малочныя прадукты нашмат танней за расійскія, не адпавядаюць рэчаіснасці.
Калі Расія не будзе купляць малако, у Беларусі яго перапрацуюць у спірт
Дырэктар Інстытуту мяса-малочнай прамысловасці Аляксей Меляшчэня паведаміў Еўрарадыё, што ў Беларусі ёсць свабодныя магутнасці для перапрацоўкі малака, якое не жадае купляць Расія.
З лішку малака можна вырабляць, напрыклад, казеін, які зараз добра імпартуецца, ці сушыць яго — сухое малако захоўваецца да 2 год. Але гэта не мяжа — з малочнай сыроваткі можна рабіць нават спірт, кажа Аляксей Меляшчэня.
Аляксей Меляшчэня: "Малочную сыроватку можна выкарыстоўваць для вытворчасці спірту. Але гэта атрымоўваецца трохі даражэй чым са збожжа".
Але дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці спадзяецца, што з Расіяй атрымаецца дамовіцца і спірт працягнуць вырабляць па звычайнай тэхналогіі — са збожжа.
Падрабязнасці чытайце хуткмі часам на сайце Еўрарадыё
Украіна гатовая павялічыць імпарт беларускай малочнай прадукцыі
Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы заявіў пра высокую якасць беларускай малочнай прадукцыі. Па ягоных словах, Украіна гатовая павялічыць імпарт беларускага малака адэкватна попыту з боку ўкраінцаў.
Пасля таго, як Украіна далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, яе рынкі сталі больш адчыненымі, паведаміў амбасадар у інтэрв'ю "Інтэрфаксу". На яго думку, у справе прасоўвання беларускай малочнай прадукцыі на ўкраінскі рынак шмат што залежыць ад суадносінаў кошту і якасці, а таксама ад рэкламы.
Каментуючы беларуска-расійскі малочны канфлікт, Ліхавы адзначыў, што на цяперашні час Украіна працягвае назіраць і ацэньваць сітуацыю.
Ён згадаў, што некалькі гадоў таму ўкраінскія прадпрыемствы малочнай прамысловасці перажылі падобныя выпрабаванні. У выніку частка тавару, асабліва цвёрдыя сыры, знайшлі сваіх спажыўцоў на іншых рынках — ад Заходняй Еўропы да Блізкага Ўсходу, а частка, пасля некаторых фармальнасцяў, вярнулася на рынак Расіі — пасля настойлівых пажаданняў саміх жа спажыўцоў.
Апазіцыя выказалася наконт "малочнай вайны"
Лібералізацыя, якая выкарыстоўваецца ў якасці шыльды, нясе небяспеку. Пра гэта заявіў Андрэй Саннікаў падчас прэс-канферэнцыі лідэраў апазіцыі 16 чэрвеня.
Па ягоных словах, цяперашні канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй беларуская тэлевізія імкнецца паказаць як паварот Лукашэнкі на захад. І Захад спачувальна ставіцца да Беларусі.
Саннікаў: Мы бачым каментары, якія ідуць з Захаду, што сяброўства і дыялог з Лукашэнкам даюць плён.
Але, адзначае сп.Саннікаў, беларуская ўлада прыкрываецца лібералізацыяй толькі як шыльдай. Ён згадаў пра арыштаванага Мікалая Аўтуховіча, які галадае ўжо 62-і дзень, пра скандальнае інтэрв'ю амерыканскай грамадзянкі Ўладлены Фукс, выпушчанай з беларускай турмы. На думку палітыка, пакуль яшчэ рана казаць пра рэальныя паслабленні.
Саннікаў: Толькі калі мы адчуем, што палітычныя рэпрэсіі як з'ява ў Беларусі могуць знікнуць, тады можна будзе казаць пра лібералізацыю.
Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, каментуючы падзеі апошніх дзён, заявіў, што БНФ выступае супраць АДКБ і за нармальную мяжу з Расіяй, "якая б абмяжоўвала злачынства і была зручная для эканамікі". Дзеянні беларускіх уладаў, на яго думку, тлумачацца толькі гандлем з Расіяй.
Расійскія мытнікі не вядуць кантроль і афармленне беларускіх тавараў?
Расійскія мытнікі не вядуць мытнае афармленне і мытны кантроль тавараў, якія вязуць у Расію з Беларусі ў рамках узаемнага расійска-беларускага гандлю. Пра гэта заявіў начальнік аналітычнага ўпраўлення Федэральнай мытнай службы Расіі Уладзімір Івін.
У афіцыйнай заяве Івін адзначае, што працэдуры мытнага афармлення і кантролю ладзяцца толькі ў дачыненні да прадукцыі іншых дзяржаваў.
Як нагадвае БелаПАН, 13 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка даручыў Памежнаму і Мытнаму камітэтам падрыхтаваць прапановы па ўвядзенні памежнага і мытнага афармлення на мяжы з Расіяй. Ён заявіў, што расійскі бок гэта ўжо робіць.
Кіраўнік МЗС Беларусі заклікае Расію не выкарыстоўваць "нярынкавыя метады канкурэнцыі"
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заклікаў Расію не выкарыстоўваць "нярынкавыя метады канкурэнцыі". Як паведамляе БелаПАН, гаворка ішла пра сітуацыю з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі на расійскі рынак.
Адказваючы на пытанні журналістаў у Мінску 16 чэрвеня, кіраўнік беларускага МЗС заявіў, што для выхаду з цяперашняга становішча трэба нармальнае канструктыўнае ўзаемадзеянне экспертаў у гэтай галіне. Мартынаў падкрэсліў, што пытанне з пастаўкамі малака на расійскі рынак трэба вырашыць як мага хутчэй.
"Малочная спрэчка" не перашкаджае кансультацыям пра ўваход у ВТО
"Малочная вайна" паміж Расіяй і Беларуссю не паўплывала на кансультацыі пра сумеснае ўступленне краін Мытнага саюза ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (ВТО). Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця Расіі Андрэй Сляпнёў 16 чэрвеня.
Ён зазначыў, што кансультацыі ідуць з панядзелка, у іх удзельнічаюць Беларусь, Расія і Казахстан.
Як нагадвае РІА "Новости", Расія, Беларусь і Казахстан ужо некалькі гадоў займаюцца ўніфікацыяй мытных правіл і тарыфаў у рамках стварэння Мытнага саюза. Тыдзень таму кіраўніцтва трох краін прыняло рашэнне ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю як адзіная мытная тэрыторыя.
Расія мяркуе, што малочны гандаль з Беларуссю спынены на некалькі тыдняў
У Мінэканамразвіцця РФ лічаць, што ўсе пытанні гандлю малочнай прадукцыяй з Беларуссю будуць урэгуляваныя на працягу некалькіх тыдняў.
Як заявіў намеснік міністра Мінэканамразвіцця Андрэй Сляпнёў, пасля гэтага гандаль будзе аднаўляцца. Па звестках "Інтэрфакса", ужо ўсталяваны баланс па пастаўках малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію.
Сляпнёў паведаміў, што згодна з гэтым балансам адбудзецца пэўнае павелічэнне паставак з Беларусі ў Ратю сыроў і тварагу і пэўнае паніжэнне аб'ёмаў сухога малака.
Расіян папярэдзілі, што беларускае малако пагражае іх жыццю і здароўю
Упраўленне Расспажыўнагляду па Стаўрапольскім краі распаўсюдзіла гучную заяву, што беларускае малако можа пагражаць жыццю і здароўю людзей. Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія "Ставрополье".
У заяве адзначаецца, што санітарна-эпідэміялагічныя дазволы на малако і малочную прадукцыю, выпушчаную ў Беларусі, выдаваліся з парушэннямі закону. Дзеянне гэтых дазволаў прыпынена да адмысловага распараджэння. Жыхароў і госцяў Стаўраполля ў сувязі з гэтым просяць праявіць пільнасць. Пабачыўшы ў продажы малочны прадукт з надпісам "зроблена ў Беларусі", варта паведаміць пра гэта ў мясцовы Расспажыўнагляд.
Амбасада: Дэлегацыя Беларусі мае ўсе паўнамоцтвы для перамоваў з Расіяй
Дэлегацыя Беларусі, якая знаходзіцца ў Маскве для перамоваў па пастаўках малака, мае ўсе неабходныя для гэтага паўнамоцтвы. Пра гэта РІА "Новости" паведаміла 16 чэрвеня амбасада Беларусі ў Маскве.
Такая заява прагучала ў аадказ на намер расійскага боку ўзяць тайм-аўт на перамовах з Беларуссю.
Па словах супрацоўніка амбасады, гэта афіцыйная дэлегацыя, упаўнаважаная ад імя ўрада Рэспублікі Беларусь праводзіць перамовы, у яе ёсьць усе паўнамоцтвы.
Нагадаем: у аўторак галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка заявіў, што Расія бярэ тайм-аўт у перамовах з Беларуссю для ўдакладнення пазіцыі афіцыйнага Мінску. Па ягоных словах, публічныя каментары службовых асоб Беларусі, якія цытуюцца ў беларускай прэсе, далі падставы сумнявацца ў тым, што дамоўленасці з беларускай дэлегацыяй супадаюць з пазіцыяй кіраўніцтва Беларусі.
Беларускае малако падарве ўкраінскі рынак?
Украінскія ўрадавыя структуры асцерагаюцца, што адхіленыя Расіяй беларускія пастаўкі малака будуць перанакіраваныя ва Ўкраіну. Ппра гэта паведамляе расійская Газета.ru.
У 2006 годзе так зрабіла Грузія: забароненае да ўвозу ў Расію віно было адпраўленае ва Ўкраіну, дзе хутка адваявала да 55% рынку.
З малаком праблема яшчэ больш складаная, сцвярджаюць спецыялісты. Па іх словах, украінскія прадпрыемствы толькі-толькі здолелі нармалізаваць рэжым працы на расійскім рынку пасля вядомых гандлёвых войнаў 2006–2007 гадоў.
Аднак адмовіцца ад экспарту малочных прадуктаў з Беларусі ўкраінскай уладзе складана з палітычных матываў. Толькі некалькі дзён таму прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка абяцала беларускаму калегу Сяргею Сідорскаму развіваць гандаль, здымаючы абмежаванні.
Расія перарывае перамовы з Мінскам у справе паставак малочнай прадукцыі
Расія бярэ тайм-аўт у перамовах з Беларуссю ў справе паставак на расійскі рынак беларускай малочнай прадукцыі для ўдакладнення пазіцыі Мінска. Аб гэтым у аўторак паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка.
"Публічныя каментары афіцыйных асобаў Беларусі, якія мы атрымалі з прэсы гэтай краіны, а таксама каментары афіцыйных СМІ, напрыклад "Советской Белоруссии", далі мне ўсе падставы сумнявацца ў тым, што дамоўленасці з дэлегацыяй з Мінска, якая знаходзіцца ў Маскве, супадаюць з пазіцыяй афіцыйных асобаў Беларусі. Каб не марнаваць іх час і наш, мы для ўдакладнення пазіцый бярэм тайм-аўт і, у залежнасці ад вынікаў іх тлумачэнняў, вырашым, ці будзем працягваць гэтую працу ці не", — сказаў Анішчанка.
Як паведамляе РИА "Новости", Генадзь Анішчанка не здолеў назваць магчымыя тэрміны аднаўлення перамоваў.
Анішчанка: беларускае малако не хутка вернецца на расійскі рынак
Беларуская малочная прадукцыя не хутка вернецца на расійскі рынак. Такую заяву зрабіў у панядзелак кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка.
"Гэта ні дзень, ні два, гэта даволі адчувальны час", — цытуе словы Анішчанкі РІА "Новости".
Фота — ByMedia