"Хросны бацька-3" выйдзе ў эфір у сярэдзіне жніўня
Як інфармуе "Беларускі партызан", тэлекампанія НТВ рыхтуе трэцюю серыю скандальнага фільма "Хросны бацька". Працяг выйдзе ў эфір напярэдадні 16 жніўня, калі ў Мінску традыцыйна згадваюць зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Здымкі ідуць і на тэрыторыі нашай краіны. У фільме пра беларускія падзеі распавядаюць вядомыя беларускія праваабаронцы, адвакаты і палітыкі, якія на здымкі прыязджаюць у Маскву.
Трэцяя серыя закранае пытанні карупцыі ў вышэйшых эшалонах беларускай улады.
Трэцяя серыя закранае пытанні карупцыі ў вышэйшых эшалонах беларускай улады.