Хрысціяне адзначаюць Дзень Святой Тройцы

Хрысціяне Беларусі 27 траўня адзначаюць Дзень Святой Тройцы.

Па ўсёй краіне прайшлі святочныя набажэнствы. Тройца адзначаецца на 50 дзень пасля Вялікадня, таму свята яшчэ называюць Пяцідзесятніцай.

Паколькі сёлета дзень Вялікадня супаў у хрысціян усіх канфесій, Тройца таксама адзначаецца імі ў адзін дзень. У дзень Тройцы вернікі святкуюць сашэсце Святога Духа на апосталаў.

Традыцыйна хрысціяне прыходзяць у царкву з галінкамі бярозы, як сімвалам жыцця, упрыгожваюць імі сваё жытло.

Інтэрфакс