Хрысціяне ўсіх канфесій адзначылі Вербную нядзелю

У храмы па ўсёй краіне прыйшлі асвяціць галінкі вярбы каля 333 тысяч вернікаў
Сёння адзначаецца Вербная нядзеля альбо ўваход Гасподні ў Іерусалім. Дзве тысячы гадоў таму жыхары гэтага горада віталі пальмавымі галінкамі Ісуса Хрыста.

У Беларусі на гэтае свята галінкі пальмы традыцыйна замяняюць галінкі вярбы, якая, як лічыцца, адганяе нячыстую сілу. Вернікі асвячаюць галінкі ў храмах і прыносяць іх дамоў.

Вербнай нядзеляй пачынаецца перадвелікодны тыдзень.


Фота — bymedia.net