Хрысціянскія-дэмакраты перадалі беларускім палітвязням камплекты кніг
Камплекты кніг хрысціянскай літаратуры накіравалі палітвязням Аляксандру Казуліну, Андрэю Кіму і Сяргею Парсюкевічу ініцыятары стварэння сацыяльнага грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Сярод іх - Біблія на беларускай мове. Сустаршыня аргкамітэта Павел Севярынец у інтэрв'ю БелаПАН выказаў
меркаванне, што "многія беларусы праз турэмныя выпрабаванні прыйшлі да
Бога".