Хто абшукваў кватэру журналісткі "Белсата"?

Журналістка тэлеканала "Белсат" Кацярына Ткачэнка сёння выявіла сляды ўскрыцця на дзвярах мінскай кватэры, у якой прапісана, паведамляе "Наша ніва". Яна звярнулася ў ЖЭС па дапамогу ў адмыканні дзвярэй (цераз пашкоджанні самой Кацярыне гэта зрабіць не ўдалося). Тут паведамілі, што сёння ім тэлефанавалі з пытаннямі аб яе месцазнаходжанні, прапаноўвалі прадстаўніку ЖЭС прысутнічалі пры ператрусе.

Ніякіх афіцыйных апавяшчэнняў аб маючым адбыцца ператрусе Ткачэнка не атрымлівала, таму збіраецца выклікаць міліцыю. Раптам пад выглядам "ператрусу" (што становіцца ў нас звычайнай з'явай) у кватэры варочалі зламыснікі?