Хто аплаціць беларусам 67,5% камуналкі?
Калі верыць Міністэрству ЖКГ, у жыроўцы трохпакаёвай кватэры за зімні месяц павінна стаяць сума 420 тысяч рублёў
Міністэрства ЖКГ кажа, што мы плацім за кватэры толькі 32,5%, а сярэдняя жыроўка у зімні месяц будзе толькі на 163 тысячы рублёў. Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца, за якія паслугі мы недаплачваем.
Спачатку ўзяліся за тое, што кожны Новы год на слыху — газ. 1 кубаметр гэтага паліва каштуе беларусу 462 рублі. Але дадзеныя пра сабекошт газу аказаліся сакрэтнымі. Пра гэта мы даведаліся ад намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы УП "Мінгаз" Ірыны Чайкі.
Ірына Чайка: "Інфармацыю па сабекошце газа я вам даць не магу — гэта камерцыйная таямніца эканомікі нашай дзяржавы. А наконт таго, што насельніцтва плаціць менш за сабекошт — гэта праўда, асабліва ў зімовы перыяд. Насельніцтва не пакрывае расходы на продаж, транспарціроўку і эксплуатацыю сетак. Розніца выплачваецца з нашага агульнага фінансавага выніку".
Па афіцыйных звестках, Беларусь купляе газ па сярэднегадавым кошце ў 150 долараў за тысячу кубаметраў. Зробім няхітрыя разлікі: 462 памножым на 1000 і падзелім на курс долара. Атрымаем каля 165 долараў. То бок, за газ беларусы плацяць на 10% даражэй, чым дзяржава. Якім жа мусіць быць сабекошт?
На прадрыемстве "Энергазбыт" сабекошт электрычнасці таксама не называюць, але кажуць, што беларус за 1 кілават плаціць 173 рубля.
Ва ўпраўленні ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама Еўрарадыё распавялі, што нават у бюджэце закладзена: насельніцтва павінна плаціць толькі траціну камуналкі. Распавядае эканаміст упраўлення Марына Падглазава.
Марына Падглазава: "У бюджэце на 2009 год прадугледжаная кампенсацыя выдаткаў на ЖКГ насельніцтву. Насельніцтва павінна плаціць 32,5%, субсідыі з бюджэту — 50%, астатняе — уласныя даходы прадпрыемстваў. Тут прадугледжана перакрыжаванае субсідаванне, арэнда і іншыя грошы, якія прадпрыемства можа атрымаць іншымі спосабамі".
Марына Падглазава назвала таксама сабекошт на некаторыя паслугі.
Марына Падглазава: "Сабекошт за 1 гКал цеплавой энергіі — 197 000 рублёў, водазабеспячэнне — 1500, каналізацыя — 1000, вываз смецця — больш за 10 тысяч, тэхнічнае абслугоўванне — 700 рублёў".
Калі параўноўваць гэтыя дадзеныя з тарыфамі, якія надрукаваныя ў жыроўцы, атрымоўваецца, што беларусы на палову аплачваюць вываз смецця (4764 рубля/кубаметр), на 42% — тэхнічнае абслугоўванне (296 рублёў/кубаметр), на чвэрць — ваду з каналізацыяй (627,7 рубля/кубаметр) і толькі на 22% падагрэў вады (43 458,3 рубля/гКал). Хаця тыя, хто не ўсталяваў сабе лічыльнікі вады, плацяць за яе па поўнай.
Еўрарадыё паставіла сапраўдны сабекошт у жыроўку 42-метровай двухпакаёвай кватэры, у якой прапісаныя 3 чалавекі — атрымалася 420 тысяч 820 рублёў (каля 150 долараў). На жыроўцы ж пазначана 130 тысяч 672 рубля — гэта якраз на дзве траціны меней.
Атрымоўваецца, што Міністэрства ЖКГ кажа чыстую праўду? Фармальна — так, адказвае эканаміст Леанід Заіка, але рэальна, на яго думку, беларусы плацяць 70-80% ад коштаў.
Леанід Заіка: "Калі навесці парадак пры дапамозе Маўзера таварыша Дзяржынскага і электронных табліц эканамістаў, то нашыя падлікі паказваюць, што ў падобных кліматычных умовах (Польшча ці Літва), адзін пакой абыходзіцца ў 50 долараў. Два — у 100. Можаце параўнаць. Асабліва ў цэнтры горада досыць высокая квартплата, якая складае 70-80% ад гэтай сумы".
Да таго ж нельга не улічваць, што буйныя прадпрыемствы і бізнэс плаціць за газ больш, чым трэба, пакрываючы ільготы насельніцтва. Плюс трэба памятаць, што ў трубах, якія закапаныя пад зямлю, страчваецца 49% цяпла, і беларусы, напэўна, плацяць ўсе 90%, кажа эканаміст.