Хто з кандыдатаў самы папулярны ў інтэрнэце? (табліца)
Еўрарадыё прагледзела блогі кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, дадало іх у сябры ў сацыяльных сетках і склала іх актуальны сеткавы рэйтынг. Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі жывуць актыўным інтэрнэт-жыццём. Напрыклад, кожны з іх мае ўласны сайт ці базуецца на сайце сваёй партыі або кампаніі... Акрамя Алеся Міхалевіча! Яго асабістая старонка www.mihalevich.org не працуе з 8 жніўня. Забыўся заплаціць за хостынг? Неспадзяваны касяк ад аднаго з самых маладых кандыдатаў! Бо маладзейшы за Міхалевіча толькі Віталь Рымашэўскі — і тое ўсяго на два месяцы.
“Першага верасня стартуе мой афіцыйны сайт, — хваліцца Алесь Міхалевіч. — Ён ужо даступны ў інтэрнэце. Але адрас я вам скажу крыху пазней, бо там яшчэ вельмі шмат недакладнасцяў і памылак. Пакуль што працуе тэставая версія. А з першага верасня будзе афіцыйная, але на сённяшні дзень...”
У астатніх, здаецца, усё больш-менш ужо цяпер. Пераходзім да самай папулярнай сацыяльнай сеткі ў СНД — “В Контакте”. Тут бясспрэчны лідар — Яраслаў Раманчук, у якога 516 сяброў. Прычым за апошні тыдзень іх колькасць павялічылася больш чым удвая.
Тым не менш, на гэты момант “В Контакте” зарэгістраваны 31 Яраслаў Раманчук, з якіх наш кандыдат толькі дзявяты. Але нашмат больш сумныя справы з блогам палітыка на tut.by, які апошнім часам апусціўся на 6 мільёнаў 717 тысяч 389 месца (паводле Яндэкс.Блогі). Існаванне такога блога — сапраўдная антырэклама!
“Мы пераключыліся на іншыя пляцоўкі, — тлумачыць Яраслаў Раманчук. — Таму што наведвальнікі блога на tut.by з большага сядзяць “В Контакте” ды ў ЖЖ. Таму, прааналізаваўшы магчымасці ўсіх пляцовак, мы вырашылі сканцэнтравацца менавіта на ЖЖ і “В Контакте”.
Цікава, што Раманчук, Міхалевіч і Някляеў, хаця і канкурэнты за крэсла Аляксандра Лукашэнкі, але “В Контакте” — узаемныя сябры.
Дарэчы, не менш за 10 профіляў “В Контакте” ёсць у прэзідэнта Беларусі. У адным з іх нават усур’ёз напісана, што “інфармацыя на дадзенай старонцы можа не адпавядаць рэчаіснасці”. Што і казаць, ні Раманчука, ні Міхалевіча, ні Някляева ў сябрах Аляксандра Рыгоравіча няма.
А вось у Рыгора Кастусёва, кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ, “В Контакте” толькі два сябры, і тыя — Антон Койпіш і Алег Мяцеліца.
“Я ёсць і “В Контакте”, і на Facebook. Але зусім няма часу на тое, каб туды пісаць! — скардзіцца сп. Кастусёў. — Я зараз больш надаю ўвагі паездкам па рэгіёнах Беларусі і ўдзелу у розных мерапрыемствах. Вось 26 жніўня быў у Магілёве, удзельнічаў у рэспубліканскім семінары па праблемах "хрушчовак”.
Захапленне блогамі ў беларусаў зараз відавочна адыходзіць на другі план. “Тысячнік” з беларускіх палітыкаў толькі Алесь Міхалевіч: у яго 1409 “фрэндаў”. Нават не зусім зразумела, навошта яму пры такім блогу новы сайт. Прыстойны блог на платформе livejournal і ў Уладзіміра Някляева. А вось Яраслаў Раманчук вырашыў браць колькасцю: згодна са статыстыкай, якую збірае Яндэкс, у яго ні многа, ні мала — ажно 10 блогаў!
Ніхто з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, з якімі паразмаўляла Еўрарадыё, і думкі не дапусціў, што інтэрнэт не з’яўляецца ўплывовым складнікам папулярнасці і палітычнай рэпутацыі. Усе на яго вельмі спадзяюцца. І толькі блогер Яўген Ліпковіч, які ўвесну балатаваўся ў дэпутаты гарсавета, яшчэ падчас парламенцкай кампаніі даказаў сабе і кожнаму ахвочаму: інтэрнэт у нашай краіне ніякім уплывам не карыстаецца:
Яўген Ліпковіч: “Мы сабралі 233 подпісы за маё вылучэнне — гэта 47 аркушаў. Шэраг з іх адбракавалі як сумнеўныя і праз адну крыўдную памылку. У выніку засталося 153 подпісы, але толькі 3 з іх было сабрана з дапамогай інтэрнэта. Менш за 2%. Гэта нават не статыстычная хібнасць. Выснова: інтэрнэт і сацыяльныя сеткі ў нашай краіне не карыстаюцца ніякім уплывам. Ніякім”.

Прапануем вам таблічку, з дапамогай якой можна параўнаць інтэрнэт-актыўнасці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі:
| Імя | Сайт | “В Контакте”. Сябры на 13:00 26 жніўня | “В Контакте”. Групы | Блогі. "Фрэнды" на 13:00 26 жніўня |
| Яраслаў Раманчук | ttp://www.ucpb.org/, http://liberty-belarus.info/ | 516 | Група ў падтрымку праграмы | 71; 1; 1 (паводле Яндэкс.Блогі) |
| Алесь Міхалевіч | http://www.mihalevich.org/ (не працуе з 8 жніўня) | 268 | — | 1409 |
| Уладзімір Някляеў | http://zapraudu.info/ | 260 | Некалькі групаў, самая буйная ― студэнцкая | 439 |
| Аляксандр Мілінкевіч | http://by.milinkevich.org/ | 3; абмежаваў доступ да старонкі | — | 111 |
| Рыгор Кастусёў | http://narodny.org/ | 3 | — | — |
| Андрэй Саннікаў | http://europeanbelarus.org/ | 0 | — | — |
| Юрый Глушакоў | http://belgreens.org/ | — | — | — |
| Віталь Рымашэўскі | http://www.bchd.info/ | — | — | — |
| Сяргей Гайдукевіч | http://www.ldpb.net/ | — | — | — |