“Human Rights Watch” прызнала новых палітвязняў у Беларусі
“Human Rights Watch” прызнала Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку, Юрыя Лявонава (вызвалены ў жніўні 2009 году) і Арцёма Дубскага палітвязнямі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі аб стане правоў чалавека ў свеце. Сёлетняя справаздача адметная тым, інфармуе Радыё "Свабода", што яна фіксуе большую, чым звычайна, колькасць атак супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у шмат якіх краінах свету.
Адносна Беларусі справаздача “Human Rights Watch” адзначае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека за апошні год. Справаздача кажа пра чатырох новых палітычных вязняў у Беларусі ў 2009-м, разгон некалькіх дэманстрацый ды адмове ў рэгістрацыі дзвюх недзяржаўных арганізацый (“Наша Вясна”, Беларуская асамблея няўрадавых арганізацый) і трох газет ("Новая газэта Бабруйска", "Наша правінцыя", Магілёўскі час") з-за неабгрунтаваных прычынаў.