"Human Rights Watch": У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі
“Беларускія ўлады зрабілі амаль немагчымай дзейнасць палітычнай апазіцыі”. Такая выснова ўтрымліваецца ў штогадовай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Human Rights Watch". У дакуменце адзначаюцца шматлікія перашкоды з боку ўладаў, якія сустракаюць палітычныя партыі, факты збіцця і арыштаў актывістаў па сфальшаваных абвінавачваннях. Таксама ў справаздачы паведамляецца, што дагэтуль у Беларусі ёсць палітвязні.
Адзначаючы сітуацыю са СМІ, праваабаронцы пішуць, што беларускія ўлады ўзмацняюць кантроль над Інтэрнэтам, перыядычна блакуючы непажаданыя сайты.
Радыё Свабода
Адзначаючы сітуацыю са СМІ, праваабаронцы пішуць, што беларускія ўлады ўзмацняюць кантроль над Інтэрнэтам, перыядычна блакуючы непажаданыя сайты.
Радыё Свабода