Хусаенаў сыходзіць з аўтабізнэсу

Алег Хусаенаў, які кіраваў аўтамабільным холдынгам "Атлант-М» амаль дваццаць гадоў,  з 1 студзеня зменіць пасаду гендырэктара аўтахолдынгу на пасаду старшыні савета дырэктараў. Хусаенаў заявіў, што захавае сваю долю ў кампаніі, але кіраваць зараз будзе іншымі яе актывамі.

Са студзеня ён ачоліць створаную ў сакавіку 2010 года КК «Зубр Капітал», якая кіруе фондамі прамых інвестыцый у Беларусі, паведамляе газета «Ведомости».