Хведарука могуць камісаваць з войска?
Актывіста "Маладога фронту" Змітра Хведарука зноў прывезлі ў шпіталь у Мінск. Гэта ўжо другі раз, калі "палітпрызыўніка" кладуць на медычнае абследаванне ў Беларускі вайсковы шпіталь. Апошні час юнак знаходзіўся ў шпіталі ў Барысаве. Яго лекары і накіравалі маладафронтаўца на паўторную медкамісію ў Мінск. Па выніках абследавання Змітра Хведарука могуць камісаваць з войска па стане здароўя.
Як адзначае прэс-служба "Маладога фронту", юнак пачуваецца няблага, але яму практычна ўвесь час баліць галава. Колькі часу Хведарук правядзе ў шпіталі, пакуль невядома.
Як адзначае прэс-служба "Маладога фронту", юнак пачуваецца няблага, але яму практычна ўвесь час баліць галава. Колькі часу Хведарук правядзе ў шпіталі, пакуль невядома.