Хворых на сухоты паболела праз дрэнную арганізацыю лячэння
У росце захворванняў на сухоты вінаватая дрэнная арганізацыя лячэння. Менавіта ў гэтым, а таксама ва ўстойлівасці бактэрый гэтай хваробы да лекаў крыецца, на думку галоўнага санітарнага доктара Беларусі Валянціны Качан, прычына росту захворванняў на туберкулёз у нашай краіне ў 2009 годзе. Але вінаватыя ў дрэннай арганізацыі лячэння, па словах чыноўніцы, не Міністэрства аховы здароўя, а самі хворыя:
Валянціна Качан: “Звычайна захворванне на туберкулз назіраецца ў асацыяльных асоб, у асобаў, якія сапраўды да стану свайго здароўя ставяцца няўважліва, не выконваюць рэкамендацыі дактароў, а часам і проста не займаюцца канкрэтна лячэннем”.
Па звестках Міністэрства аховы здароўя, летась колькасць беларусаў, хворых на сухоты, павялічылася на 2,6%. Сёння яна складае 42,6 выпадкаў захворванняў на 100 тысяч насельніцтва. А гэта – звыш за 4 тысячы хворых.