Хворыя з сімптомамі свінога грыпу выяўленыя ў Еўропе

У Вялікабрытаніі член экіпажу самалёта, які выконваў рэйс з Мехіка ў Лондан, быў шпіталяваны з сімптомамі свінога грыпу. Акрамя таго з падазрэннем на свіны грып была шпіталізаваная група з 22 студэнтаў каледжа ў Новай Зеландыі, якія вярнуліся з Мексікі. Да гэтага лічылася, што свіны грып распаўсюджваецца толькі ў Мексіцы і на тэрыторыі ЗША.

Па апошніх дадзеных, колькасць ахвяр свінога грыпу, які ўяўляе сабой камбінацыю чалавечага, свінога і птушынага грыпу, складае да 81 чалавека. Усе загінулыя пражывалі на тэрыторыі Мексікі. Амаль 1300 чалавек шпіталізаваныя з прыкметамі хваробы.

Вакцыны ад свінога грыпу пакуль не існуе; вядома, што найбуйнейшыя фармацэўтычныя кампаніі ўжо актыўна працуюць над яе стварэннем. Пакуль што ўсіх хворых лечаць з дапамогай вядомых супрацьвірусных прэпаратаў.

Lenta.ru