Х'ю Джэкман пагадзіўся на эксцэнтрычную ролю

Аўстралійскі акцёр Х'ю Джэкман (“Расамаха”, “Аўстралія”) пагадзіўся на прапанову Пітэра Фарэлі, аднаго з рэжысёраў такіх скандальных камедый, як “Усе вар'яцеюць ад Мэры” і “Тупы, яшчэ тупейшы”. У новым фільме братоў Фарэлі Джэкману дасталася роля мужчыны, чые тестыкулы прымацаваныя да яго ж падбародку. Паводле дадзеных аўстралійскай газеты Daily Telegraph, герой Х'ю - няўдачнік, які збіраецца на спатканне з Кэйт Уінслет.

У фільме будзе задзейнічаны цэлы шэраг зорак, уключаючы Джэральда Батлера, Наомі Ўотс, Джасціна Лонга і Сэма Рокуэла.

Фота: 4pack.wordpress.com