Х'ю Гранту знайшлі кітайскай красуню

Акцёр Х'ю Грант і актрыса Чжан Цзыі выканаюць галоўныя ролі ў камедыі "Lost for Words" студыі Universal Pictures. Пра гэта паведамляе Variety. Грант сыграе брытанскага кінаакцёра, якога нанялі для здымак у фільме кітайскага рэжысёра (Чжан Цзыі), з перакладчыкам якога у акцёра хутка завяжацца інтрыжка. Неўзабаве брытанец разумее, што закахаўся на самой справе ён у рэжысёра фільма, аднак распавесці пра гэта дзяўчыне ён можа толькі праз свайго перакладчыка.

Рэжысёрам фільма, здымкі якога пачнуцца ў верасні 2008 года, выступіць Сюзана Баер. Апошняй яе працай стала драма "Тое, што мы страцілі" з Бенісія дэль Тора і Хале Бэры у галоўных ролях.

Сцэнар карціны напісалі Джэймі Кэрціс і Дэн Мейзер, якія раней працавалі над карцінай Сашы Барона Коэна "Барат: культурныя даследаванні Амерыкі на карысць хвалебнай дзяржавы Казахстан".

Фота: www.cinema.vrn.ru