Ідэолагі абсвісталі Дзмітрыя Уса і Мікалая Статкевіча
14 снежня ў Гомелі 30-50 супрацоўнікаў ідэалагічных і адукацыйных аддзелаў прыйшлі на сустрэчу Дзмітрыя Уса і Мікалая Статкевіча з выбаршчыкамі. "Яны свісцелі, топалі нагамі, крычалі, перашкаджалі размаўляць з выбаршчыкамі. Такога дзікунства з боку выканаўчай улады я ніколі не бачыў, – распавёў Еўрарадыё кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус. – Заўсёды праходзяць некалькі чалавек, задаюць свае пытанні, але каб так адкрыта спрабавалі сустрэчу сарваць..."
Па словах Дзмітрыя Уса, яны прыйшлі загадзя і за гадзіну да сустрэчы занялі месцы ў цэнтры залі. Разам з імі былі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Па словах Мікалая Статкевіча, дзеянні згаданай групы займелі адваротны эфект: людзей гэта павесяліла, і сустрэчы быў нададзены большы запал.
Як стала вядома, Дзмітрыю Усу і Мікалаю Статкевічу адмовілі ў папярэдне дамоўленым памяшканні для сустрэчы з выбаршчыкамі ў Гродне 16 снежня. Таму яны маюць намер правесці сустрэчу з гродзенцамі проста на прыступках філармоніі ў 18.30.