Ігар Банцар: Вакол Андрэя Пачобута стварылі інфармацыйны вакуум
Дагэтуль дакладна невядома, дзе знаходзіцца журналіст "Газеты Выборчай" Андрэй Пачобут. Нагадаем, пасля ўчорашняга ператрусу ў яго кватэры ў Гродне яго забралі супрацоўнікі КДБ. Сёння стала вядома, што журналіста прывезлі ў Мінск, у суд Кастрычніцкага раёна, каб, нібыта, пакараць за ўдзел у акцыі 19 снежня. Вось што распавёў Еўрарадыё журналіст Ігар Банцар:
"Ён пазваніў, што ў судзе заявіў сваім адвакатам Галіева. Пасля яго, нібыта, павезлі ў РАУС. Праз гадзіну ён званіў з РАУСа, казаў, што сядзіць там і чакае адваката, пытаўся дзе адвакат? Але ў РАУСе сказалі, што яго там няма і не было... Адвакат таксама не ведае, што рабіць. Усе ў разгубленасці, яны такі вакуум інфармацыйны стварылі".