Ігар Макараў узяў золата на Суперкубку свету

Алімпійскі чэмпіён 2004 года дзюдаіст Ігар Макараў (вагавая катэгорыя — звыш 100 кг) заваяваў залаты медаль на Суперкубку свету ў Маскве. Наш цяжкавагавік выйграў фінал у гаспадара турніру Аляксандра Міхайліна. Астатнія беларусы выступілі не так паспяхова і засталіся без узнагародаў.

"Прессбол"