Ігнацік і ван дэр Мерве адкрыюць матч Кубка Дэвіса ПАР-Беларусь
7 траўня ў Ёханэсбургу адбылася лёсаванне матчу Кубка Дэвіса (1-я Еўра-Афрыканская група) Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — Беларусь. Як адзначае БЕЛТА, у першым адзіночным паядынку 8 траўня сустрэнуцца Ўладзімір Ігнацік і Ізак ван дэр Мерве, а затым на корт выйдуць Андрэй Каратчэня і Рык дэ Вуст.
У суботу, 9 траўня, адбудзецца парны матч, у якім Максіму Мірнаму і Ігнаціку будуць процістаяць Джэф Кутцы і дэ Вуст. У заключны дзень спаборніцтваў 10 траўня адбудуцца яшчэ дзве адзінкавыя сустрэчы: Ігнацік — дэ Вуст, Каратчэня - ван дэр Мерве.
Пераможца матчу выйдзе ў плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса. Каманда, якая прайграе, застанецца ў 1-й Еўра-Афрыканскай групе. Да гэтага зборныя Беларусі сустракаліся з камандай ПАР два разы і абмяняліся перамогамі з аднолькавым лікам 4:1 — у 1999 годзе нашыя перамаглі дома, а ў 2000-м саступілі ў гасцях.