Ігнатавічус просіць Еўрапарламент заступіцца за офіс АБСЕ у Мінску

Віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус звярнуўся да Камітэта па замежных справах Еўрапарламента, каб той заклікаў беларускія ўлады перагледзець рашэнне наконт спынення мандата місіі АБСЕ у Мінску. На ўчорашнім паседжанні Камітэта па замежных справах Еўрапарламента, дзе абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, Ігнатавічус заявіў, што Літва як старшыня АБСЕ запрашае міжнародную супольнасць узяць больш актыўны ўдзел у пошуках рашэння гэтай праблемы.

Паводле яго словаў, самі ўлады Беларусі мусяць быць зацікаўленыя ў працягу дзейнасці АБСЕ ў краіне.

На паседжанні прапанова Ігнатавічуса была падтрыманая, паведамляе DELFI.lt.