Ільготнае крэдытаванне капрамонту жылля чакае і жыхароў сярэдніх гарадоў

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапануе распаўсюдзіць сістэму льготнага крэдытавання капітальнага рамонту жылля на жыхароў сярэдніх гарадоў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгасу Эдмунд Грышкевіч. Ён нагадаў, што ўказ № 75 аб ільготным крэдытаванні капітальнага рамонту для асобных катэгорый грамадзян быў прыняты ў 2006 годзе і дазваляў атрымліваць ільготныя крэдыты жыхарам сельскіх населеных пунктаў і малых гарадоў з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек.

"Цяпер мы прапануем пашырыць гэтую сістэму для жыхароў сярэдніх гарадоў, у якіх пражываюць ад 20 да 50 тыс. грамадзян", — сказаў Грышкевіч.

Ён зазначыў, што ў Беларусі - 183 малыя і сярэднія гарады. У выпадку пашырэння сістэмы льготнага крэдытавання такія крэдыты змогуць атрымліваць жыхары 16 населеных пунктаў. Дадаткова банкі павінны адшукаць рэсурсы да 1 млрд. рублёў.

БелаПАН