Ільготны крэдыт на будаўніцтва жытла павялічаны да 100%
Максімальная велічыня ільготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых дамоў павялічаная да 100%. Такую норму ўводзіць прэзідэнцкі ўказ ад 1 сакавіка №120, паведамляе БЕЛТА. Гэты дакумент прадугледжвае паніжэнне фінансавай нагрузкі на грамадзян, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы з выкарыстаннем ільготных крэдытаў, а таксама ўдасканаленне інстытута ільготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва.
Дзеянне гэтай нормы распаўсюджваецца на новаскладзеныя крэдытныя дамовы, на дамовы, па якіх крэдыты не выдаваліся, а таксама на крэдытныя дамовы, па якіх грамадзянах выдаваліся ільготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у жылых дамах, не ўведзеных у эксплуатацыю да 1 сакавіка 2010 года.
Грамадзянам, якія пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, прадугледжваецца панізіць плату за карыстанне ільготнымі крэдытамі з 3% да 1% гадавых.