Ілля Богдан адзначае свой дзень нараджэння за кратамі

Дзень нараджэння за кратамі адзначае актывіст Партыі БНФ, праваабаронца Ілля Богдан.  Ён быў затрыманы 10 ліпеня, яго падазраюць у датычнасці да выбуху, які адбыўся ў Мінску 4 ліпеня.

Доўгі час ні сябры, ні родныя, ні нават адвакат не маглі даведацца, куды даставілі затрыманага актывіста. Толькі праз два дні высветлілася, што Ілля ўтрымліваецца ў РУУСе Маскоўскага раёна.

Стала таксама вядома, што некаторы час Богдана трымалі ў так званай “камеры-стакане”, каб псіхалагічна падавіць яго волю, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Сёння Іллі Богдану споўніўся 21 год.