І.Макушок: Падпісанню Канстытуцыйнага акту павінен папярэднічаць рэферэнду

Уладзімір Пуцін узначаліць Саюзную Расіі і Беларусі, паведаміла радыёстанцыя “Эхо Москвы” са спасылкай на крыніцу інфармацыі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак кіраўнік прэс-службы пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Іван Макушок такіх звестак не мае. Таксама ён зазначыў, што перад падпісаннем Канстытуцыйнага акта павінен прайсці рэферэндум. Іван Макушок: “У нас такой інфармацыі няма. Я асабіста сумняюся, што з Адміністрацыі прэзідэнта Лукашэнкі напярэдадні сур’ёзнага для нашых саюзных адносінаў візіту магла паступіць такая інфармацыя.

Будзе двухдзённы візіт, дастаткова доўгі. Нават упершыню прэзідэнт Пуцін будзе два дні ў Беларусі. І на паседжанні Вышэйшага Дзяржсавета будуць разглядацца пытанні як Канстытуцыйнага Савета, які рыхтуе Канстытуцыйны акт, так і самога Канстытуцыйнага акта. Перад яго падпісаннем народы Саюзнай дзяржавы павінны прагаласаваць за Канстытуцыйны акт ці супраць, за аб’яднанне ці супраць”.