Імам слонімскіх мусульман знайшоў дзяцей, якія заблукалі ў лесе

Дзяўчынак трох і пяці гадоў, якія заблукалі ў лесе каля Слоніма, знайшоў імам мясцовай мячэці Сулейман Байрашэўскі. Ён паехаў на скутэры на старыя татарскія могілкі, што месцяцца ў пяці кіламетрах ад горада, і там сустрэў дзяцей. Высветлілася, што яны прыехалі разам з бацькамі на лецішча. Пакуль тыя працавалі на градах, пайшлі нарваць кветак і заблукалі. Дзяцей ужо шукала міліцыя. Разам з міліцыянтамі імам слонімскай мячэці вярнуў дзяўчынак іх бацькам, паведамляе "Газета Слонімская".