Імпарцёры: У Мытным саюзе аўтамабілі могуць падарожаць на 30%
Імпарцёры занепакоеныя нявызначанасцю ў пытанні мытаў на аўтамабілі ў сувязі з удзелам Беларусі ў Мытным саюзе. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў прадстаўніцтве маркі Opel у Беларусі. Па словах імпарцёраў, пасля ўступлення нашай краіны ў Мытны саюз новыя аўтамабілі на беларускім рынку могуць падаражаць на 30%. У сувязі з гэтым імпарцёры разлічваюць на разуменне праблемы з боку ўрада Беларусі і чакаюць адпаведных рэгулюючых механізмаў у рамках Мытнага саюза для прадухілення гэтай сітуацыі.
Дарэчы, па словах спецыялістаў, нягледзячы на сусветны фінансава-эканамічны крызіс, абвалу на беларускім аўтарынку не адбылося. Разам з тым пакупніцкая здольнасць значна пагоршылася. Свой негатыўны ўплыў таксама аказала адмена крэдытавання ў замежнай валюце. У наступным годзе на беларускім аўтарынку, як прадказваюць эксперты, захаваецца тэндэнцыя падзення яго аб'ёмаў.