Імунітэт мінчукоў дасягнуў сусветнай нормы
Калектыўны імунітэт супраць
інфекцыйных захворванняў у Мінску дасягнуў узроўня, які рэкамендаваны Сусветнай
арганізацыяй аховы здароўя.
Дзякуючы своечасовай
вакцынацыі сталічныя медыкі знізілі ўзровень захворвання адзёрам у 21 раз,
коклюшам - у 9, у 8 раз краснухай і 6 - дыфтэрыяй.
Мінскія дактары аднымі з першых у краіне сталі прышчапляць ад краснухі дзяўчынак 15-16 гадоў. Сталічны дослед перанялі і іншыя рэгіёны Беларусі.