Імя “Іван” стала самым папулярным у Беларусі ў 2008 годзе
У Брэсце і Мінску ў 2008 годзе бацькі найчасцей называлі сваіх сыноў Іванамі.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Брэсцкім гарадскім аддзеле ЗАГС:
“ З 1 студзеня па 31 снежня 2008 года часцей за ўсё хлопчыкам надавалі імя “Іван”.
А ў ЗАГСе адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска паведамілі, што імя “Іван” б’е рэкорды папулярнасці, хаця раней не сустракалася ўвогуле:
“Сталі больш Іванаў рэгістраваць, калі раней увогуле не рэгістравалі такога імя”.
Еўрарадыё таксама даведалася, што ў апошні час усё больш папулярнымі становяцца старыя імёны, напрыклад, Платон, Ніканор, Прохар, Лука, Лаўрэнцій і Любамір.
Падрабязней пра рэдкія імёны можна даведацца неўзабаве ў нашых рэпартажах.